Книги в электронном варианте скачать бесплатно. Новинки

Скачать бесплатно книги в библиотеке booksss.org

расширенный список авторов: А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я
A B C D E F G H I j K L M N O P Q R S T U V W X Y Z
Главная
Бизнес
Интернет
Юмор
Психология
Разное
Как читать скачанную книгу?

Несапраўдны архiрэй (на белорусском языке)

Автор(ы):Сергей Давидович

Аннотация книги


aннотация отсутствует

Скачать книгу 'Несапраўдны архiрэй (на белорусском языке)' Сергей Давидович

Скачивание книги недоступно!!!




Читать первые страницы книги

Давидович Сергей

Несапраўдны архiрэй (на белорусском языке)

Сяргей Давiдовiч

Несапраўдны архiрэй

Адчынiлiся дзверы, i ў хату да Дануты ўвайшла яе сяброўка Хаўрося. Прывiтаўшыся, Хаўрося запыталася:

- Ну як, да Вялiкадня рыхтуешся?

- А як жа! - адказала Данута. - Усё перамыла, усё паператрэсла. Нацiснула на Сцяпана, той нават печ пабялiў...

- I сапраўды, у хаце павесялела, - азiрнулася Хаўрося.

Слова за словам - i пацякла звычайная жаночая гаворка пра тое, што ўжо не раз гаворана-перагаворана. Не абмiнулi яны i гаркотную тэму пра сваiх мужыкоў, якiя колiсь так пiлi гарэлку, ажно гай шумеў.

Ляцiць, бывала, Данута да Хаўросi: забяры свайго Язэпа, ляжыць у нас пад сталом, як нежывы. Назаўтра - Хаўрося да Дануты: Сцяпан твой з нашага ганка звалiўся ў крапiву i толькi бурбалкi пускае з носа... I гэтак мiтусiлiся адна да другой штодня...

Час ляцiць хутка i непрыкметна. Гэтыя дзве сям'i пасталелi i пачалi пацiху старэць. Надзiва сваiм жонкам i ўсiм аднавяскоўцам, Сцяпан з Язэпам раптоўна i рашуча "завязалi"- кiнулi пiць. Цi здароўе iх прыцiснула, цi пад старасць за розум узялiся, а можа, i тое i другое разам. Але мала таго што адмовiлiся ад атрутнага зелля, дык яшчэ адзiн з iх, Язэп, зрабiўся набожным. Ранiцай молiцца, вечарам молiцца, у нядзелю i на святы бяжыць у царкву. У дадатак да ўсяго - адпусцiў бараду, хоць з яго iкону пiшы.

Сцяпан жартуе: "Язэп! Цi не вальтануўся ты? Пiў да адурэння, а кiнуўся ў маленне!"

Язэп спакойна адказваў: "На ўсё воля боская!.."

Наблiжаўся Вялiкдзень. Вернiкi чакалi яго з нецярпеннем i рыхтавалiся да свята. Рыхтаваўся ў царкве i святы айцец Мiкалай. Хваляваўся! На службу ў царкву манiлася прыехаць раённае начальства - цяпер гэта модна. Сёння амаль усе кiраўнiкi, хоць не вераць нi ў бога, нi ў чорта, а ў царкву сунуцца трэба ж паказаць электарату, што ў Бога ўсе роўныя: i авечкi, з якiх садралi сем шкураў, i ваўкi-шкуралупы ў авечых шкурах.

Вось i мiтусiцца айцец Мiкалай, i прадумвае ўсё да драбнiц.

Рыхтаваўся да свята i Язэп. Пасцiўся, паўтараў пацеры ды бараду пачэсваў.

Сцяпан пры сустрэчы не злазiў са свайго конiка: "Лепей бы ты, Язэп, пiў у меру, чым з барадой улез у веру!"

Язэп цiхмяна адказваў: "На ўсё воля боская!"

I вось свята падышло, як кажуць, пад самыя вокны. Заўтра Вялiкдзень! Язэп збiраўся на ўсяночную, але, адчуўшы ламату ў нагах, перахрысцiўся i лёг раней спаць, каб ранiцай устаць бадзёрым i днём насалодзiць душу богаслужэннем.

Зранку, яшчэ было прыцемна, нехта настойлiва загрукацеў у акно. Язэп устаў, падцягнуў кальсоны i адчынiў дзверы. На ганку стаяў Васiль Шэршань з суседняй вёскi, у якой знаходзiлася царква.

"Хрыстос уваскрос, Язэпка, браток! - неяк спуджана крыкнуў Шэршань. - Айца Мiкалая скруцiла пасля ўсяночнай, як перавясла! Мусiць, перастаяў ноччу... Ляжыць, крануцца не можа - палена паленам..."

Язэп здзiвiўся: "А я што?.. Я пры чым тут?.. Ах, прабач, сапраўды ўваскрос!"

"Браточак! - ледзь не плача Шэршань. - Айцец клiча цябе да сябе! Хутчэй!"

Язэп яшчэ больш здзiвiўся: "Дык я ж не доктар! У самiх карова жвачку перастала жваць, а тут святы чалавек... Гэта мудрэй каровы!"

Шэршань тлумачыць: "Я так зразумеў, што айцец хоча, каб ты яго сёння падмянiў. Ты ж у нас самы набожны!"

Язэп зрабiў крок назад: "Я!.. Ды ў айца Мiкалая, пэўна, гарачка! Я ж нi бэ нi мэ..."

"Ты нi бэ нi мэ?! - строга спыталася Хаўрося, якая стаяла за спiнай мужа i ўсё чула. - Ты ж мне ўсе вушы прадзёўб сваiмi малiтвамi! Табе што, цяжка ў царкве перад людзьмi пачытаць iх?"

Язэп узмалiўся: "Адна справа - дома, другая - у царкве, прынародна! Я баюся! Ба-ю-ся!"

Хаўрося запэўнiла: "Калi што - я дапамагу, падкажу з натоўпу. Хутчэй апранайся i едзь да святога айца - там i вырашыце".

"Яно-то з'ездзiць можна... - з неахвотай згадзiўся Язэп, - там заадно i на свята застануся... А калi ж я разгавеюся?!"

Хаўрося ўзарвалася: "Не нагавеўся за жыццё?! На сто чалавек хапiла б тваiх гавенняў! Едзь ды падмянi святога айца, можа, Бог i даруе твае п'яныя выкаблукi!"

Язэп у хваляваннi хуценька апрануўся, выйшаў з хаты i сеў на падводу.

"Прыпынiся вунь ля той хаты! - папрасiў Васiля. - Гукну Сцяпана, можа, для смеласцi паедзе са мной..."

Сцяпан ужо прачнуўся i вельмi здзiвiўся просьбе сябра.

"Язэпе! Я, каб ведаў, бараду адпусцiў бы ды пацеры вывучыў", - смяецца ён.

Язэп прапусцiў мiма вушэй сябраў жарт: "Сцяпанка! Сцёпачка! Паехалi са мною! А што, калi i на самой справе прыйдзецца падмянiць айца? З табой мне зручней! Смялей! Ты ж хоць падтрымаеш маральна".

У Язэпавым голасе было столькi болю, што Сцяпан згадзiўся: "Ладна! Ты калiсьцi памагаў мне свiнню калоць, памагу i я табе. Бог мне, спадзяюся, залiчыць..."

Прыехаўшы ў суседнюю вёску, Язэп адчынiў дзверы айцовай хаты, перахрысцiўся i, стаўшы на калена, схапiў абвiслую руку айца i цмокнуў яе. "Хрыстос уваскрос! Са святам, святы айцец! Хай Бог..."

"Ай! Ай! Ой! - закрычаў на ложку айцец. - Пусцi руку! Б'е, як токам!"

Язэп збялеў i адскочыў: "А што з вамi, бацюхна?! Што?!"

Айцец прастагнаў: "Чортаў радзiкулiт скруцiў! Вачамi крануць не магу! Ай! Ой!.. Богам цябе прашу, не адкажыся, будзь сёння маiм намеснiкам - адслужы службу замест мяне! Начальства ж едзе з раёна... Людзi пачнуць хутка збiрацца..."

Язэп пацiснуў плячыма: "Я ж не ўмею... Такая адказнасць... Баюся я..."

Айцец прастагнаў: "Рабi ўсё, як я раблю! Ты ж не раз бачыў i чуў... Чытай малiтвы i махай кадзiлам. Галоўнае - не спыняйся i працягла спявай уголас, што ведаеш са Святога Пiсання".

Язэп разгублена прамармытаў: "Калi ж так трэба, святы айцец, дык я паспрабую. Спадзяюся, што Бог мне дапаможа".

Айцец прастагнаў: "Ой, паможа! Ай, паможа!"

Язэп хацеў iсцi, але айцец спынiў: "Куды ты, сын мой! Вазьмi ж вунь ключы ад царквы. Там пераапранiся ў маё царкоўнае адзенне, надзень крыж на шыю i не падвядзi мяне i Бога!"

Язэп дрыготкаю рукой узяў ключы i даўся з хаты. На двары чакаў Сцяпан, якi падскочыў да сябра: "Ну што? Што з айцом Мiкалаем? Чаго выклiкаў?"

Язэп замест адказу моўчкi паказаў ключы.

"Няўжо будзеш сёння за галоўнага?!" - усклiкнуў Сцяпан.

Язэп кiўнуў галавой - у яго адняўся язык. Сцяпан стаў у святарову позу, узняў угару руку i распеўна прагаварыў: "Слухай, душа, былога алкаша!"

Язэп не сцярпеў: "Што ты падкусваеш? Навошта дабiваеш? Я цябе ўзяў для падтрымкi духу... А ты?" - "Эх, Язэп! Некалi мы падтрымлiвалi дух па-iншаму... Аж гай шумеў!" - сказаў Сцяпан.

Язэп махнуў рукой: "Пайшлi ў царкву! Трэба ж хоць агледзецца ды асвоiцца там, трэба пераапрануцца".

Калi сябры прыйшлi ў царкву i Язэп апрануў айцова чорнае адзенне ды начапiў на шыю вялiкi блiскучы крыж, Сцяпан схапiўся за галаву: "Язэ-эп! Ты ж - вылiты святы айцец! Як з iконы саскочыў! Вось хто мне адпусцiць усе мае грахi задарма!"

Люстэрка не было, Язэп сябе не бачыў, таму няўпэўнена запытаўся: "Што, сапраўды нiчога?.."

"Якое нiчога! - усклiкнуў Сцяпан. - Ты - натуральны... архiрэй цi архiмандрыт, цi... хто там яшчэ? Намеснiк Бога на зямлi!"

Язэп абуральна махнуў рукой: "Ат! Ад цябе праўды не дачакаешся... Запалi лепш свечкi ля абразоў ды расчынi дзверы - вось-вось людзi пачнуць збiрацца..."

Сцяпан выканаў загад сябра i спытаўся: "Што яшчэ, Ваша высокапраасвяшчэнства?"

Язэп паглядзеў наўкола, нешта прыкiнуў i сказаў: "Я буду тут, за алтаром, а ты, як прыедуць высокiя госцi, правядзi iх праз натоўп на пачэснае месца да самага алтара i хуценька заходзь да мяне. Запалiш i падасi мне ў адну руку гэтыя скрыжаваныя свечкi ў падсвечнiку, у другую руку дасi кадзiла - я адразу i пачну службу... Дарэчы, а дзе яно?"- "Вось, вiсiць яно, бацюхна!" - iранiзуе Сцяпан. "Хопiць зубаскалiць! - просiць Язэп. - Справа ж сур'ёзная, адказная. Не дай Бог апраставалосiцца! I скiнь ты сваю ватоўку!"

Час цягнуўся марудна, трывожна. Язэп мармытаў пад нос усё, што ведаў, хваляваўся. Ды i Сцяпан прыцiх, напружыўся.

Нарэшце першымi пачалi заходзiць у царкву бабы. За iмi пацягнулiся i другiя прыхаджане - i мясцовыя, i на падводах, з другiх вёсак. Людзей набiлася - не дыхнуць! Усе чакалi пачатку службы i не ведалi, што айцец Мiкалай ляжыць дома, што той гнiляк.

Язэп адчуў, што ўзмакрэла спiна, пачалi падрыгваць каленi. Нейкая суш убiлася ў рот, язык прылiп да нёба - не адарваць. Трэба было пачынаць службу, але не прыехала яшчэ высокае начальства. Здавалася, што духата ўзарве дах царквы, нават свечкi пачалi гарэць цьмяна - не хапала кiслароду. Язэпава хваляванне распiрала i яго самога, як духата царкву.

Нарэшце падкацiлi да царквы "Волга" i "уазiк", i з iх вышчамiлiся гладкiя i важныя кiраўнiкi раёна. Сцяпан кiнуўся iм насустрач, распiхваючы вернiкаў. Падбег да самага тоўстага, ледзь выгаворваючы, запрасiў у царкву: "Заходзьце, калi ласка! Вас даўно чакае... - Сцяпан запнуўся. Не сказаць жа, што чакае Язэп, былы алкаш... - Вас даўно чакае... Вас чакае... архiрэй!" - выпалiў ён.

Сярод начальства пайшоў гоман: "Архiрэй! Ого! Дзеля нас сам архiрэй прыехаў!.. Дзе газетчык? Дзе наш фотакор?"

Чынна i важна дэлегацыя пайшла праз натоўп за Сцяпанам аж да самага алтара, блiжэй да архiрэя.

Паставiўшы гасцей на пачэснае месца, Сцяпан слiзгануў за алтар да Язэпа. "Давай, Язэп! Не дрэйф! Успомнi маладосць, калi жыццё аж кiпела ад нашых выкрутасаў!"

Язэп горача зашаптаў: "Давай! Запальвай свечкi, распальвай кадзiла!"

Сцяпан запалiў свечкi, кiнуўся да кадзiла, а яно - пустое. Не ведае, што запальваць. Сцяпан пахаладзеў. "Язэп! Кадзiла пустое! Што там павiнна быць? Можа, газа?"

Язэп запырскаў слiнай: "Якая газа? Гэта ж не газоўка, не лямпа!"

У царкве пачалi хвалявацца, гаманiць вернiкi. Надта ж доўга нiхто не паказваўся з-за алтара.

Книгу Сергей Давидович Несапраўдны архiрэй (на белорусском языке) скачать бесплатно,

Другие произведения авторов/автора



Заклад са смерцю (на белорусском языке)
Планета прывiдаў (на белорусском языке)
Стрэл дуплетам (на белорусском языке)
Вайна забiвае нявiнных (на белорусском языке)
Замалёўкi (на белорусском языке)
Смяяцца цi плакаць (на белорусском языке)
Мядовае знаёмства (на белорусском языке)
Дзед-кiёк (на белорусском языке)
Чалавек, якi глядзеў на зоркi (на белорусском языке)
Top-10
авторов книг
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я