Книги в электронном варианте скачать бесплатно. Новинки

Скачать бесплатно книги в библиотеке booksss.org

расширенный список авторов: А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я
A B C D E F G H I j K L M N O P Q R S T U V W X Y Z
Главная
Бизнес
Интернет
Юмор
Психология
Разное
Как читать скачанную книгу?

Смяяцца цi плакаць (на белорусском языке)

Автор(ы):Сергей Давидович

Аннотация книги


aннотация отсутствует

Скачать книгу 'Смяяцца цi плакаць (на белорусском языке)' Сергей Давидович

Скачивание книги недоступно!!!




Читать первые страницы книги

Давидович Сергей

Смяяцца цi плакаць (на белорусском языке)

Сяргей Давiдовiч

Смяяцца цi плакаць?

Ох i надакучыла ж Павэлку жыць у чалавеканенавiсным асяроддзi, сярод агрызання i гырканiны. Ступiш крок - зловiш мацюка, яшчэ крок - схопiш лiхтар пад вока.

Непрыкметна ён i сам ашчэрыўся. Падыдзе чалавек прыпалiць цi папытацца чаго, а ўсё Павэлакава нутро - на дыбы, скiвiцы сцiскаюцца, ажно зубы патрэскваюць, як дрэвы на марозе, погляд - нiбы той калючы дрот.

Мiтусяцца людзi, шмат iх вакол, а кожны - сам па сабе, кожны - за сваiм "калючым дротам". Схапiся за сэрца, павалiся - нiхто не падыдзе, не зверне нават увагi...

- Хопiць! - рашуча сказаў сабе Павэлак. - Буду сеяць дабрыню вакол сябе!

Бачыць ён, iдзе насустрач цяжарная жанчына, жывот, як кажуць, ажно на нос лезе. Гэта ж сёння такая рэдкасць - быццам мужыкi перавялiся.

Замiлаваўся Павэлак, сэрца яго размякла, вочы памакрэлi. Падышоў ён да жанчыны i з цеплынёй кажа, паказваючы на яе жывот:

- Няхай Божачка дае шчасце вашаму будучаму дзiцятку! А вам - лёгка разрадзiцца!

Жанчына ад нечаканасцi ажно падскочыла:

- Якому дзiцятку?! Дурань! Паглядзець бы на фiгуру тваёй лярвы - пэўна, калода калодай! Пад'ялдычнiк чортаў!..

Павэлак уцiснуў галаву ў плечы i даўся далей ад гэтага ляманту.

- Во ўлiп! Як гэта я памылiўся?

З падпсаваным настроем пайшоў ён далей памiж мiтуслiвасцю i адгароджанасцю кожнага ад кожнага. Бачыць, наперадзе жанчына нясе дзве сумкi, ды такiя цяжкiя, што ногi ў жанчыны заплятаюцца ў вузел, рукi адрываюцца. Паставiла яна сваю ношу на зямлю, ледзь спiну выпрастала, пот з вачэй не паспявае згортваць - адпачывае.

Шкада зрабiлася Павэлаку бедную жанчыну, зноў размякла яго сэрца. Падскочыў ён да незнаёмкi i - хваць за сумкi:

- Цi ж для вас такi груз, мая вы харошая! Я ж вам падсаблю!

- А для каго гэты груз? Для цябе? Пастаў сумкi, зладзюга! - зараўла жанчына. - Людзi! Дапамажыце!

Iмгненна назбiралася разявак.

Павэлак ад нечаканасцi збялеў, слова вымавiць не можа.

- У мiлiцыю яго!

- Гэта ж трэба - сярод яснага дня! - пачулiся галасы.

- Я ж хацеў толькi памагчы... Я ж пашкадаваў жанчыну... -апраўдваўся Павэлак.

- Пашкадаваў воўк цяля!

- Жывуць вось такiя прайдзiсветы за чужы мазоль!

- Рукi адсекчы трэба! - загуло з усiх бакоў.

Збялелы Павэлак даўся галавой у людскую сцяну, збiў з ног некалькi чалавек i, як у жахлiвым сне, папёр праз нейкiя двары, пераскокваючы праз жалезныя загароджы, пераганяючы i людзей, i машыны. Спынiўся толькi тады, калi зусiм заняло дыханне i густа пацямнела ў вачах.

- Што гэта за дзень такi? - сягаў ён, выцiраючы з губы навiслую слiну. Во памог, дык памог жанчыне! Лепей бы яна ногi павыкручвала, несучы тыя сумкi!

Каб крыху падняць загублены настрой, дастаў цыгарэту, але запалiць не ўдалося, бо, вiдаць, у час "спрынту" згубiў запалкi.

Азiрнуўшыся, Павэлак убачыў голеную патылiцу хлапца, якi густа дымiў цыгаркай.

Павэлак крануў за плячо курца i ветлiва спытаўся:

- Цi не дазволiш ты мне, хлапчына, прыпалiць?

"Хлапчына" паволi павярнуўся да прасiцеля i...

- Дзе ты, казёл смярдзючы, бачыш хлапчыну?! Вочы павылазiлi, цi што? Ану хiляй адсюль па халадку!

Павэлак збянтэжыўся:

- Гэта ты ззаду... а спераду...

- Я i ззаду, i спераду дзяўчына, магу паказаць! - гыркнула дымам у твар Павэлку тое, што i ззаду,i спераду не было падобна нi на хлапчыну, нi на дзяўчыну.

- Ой! Не трэба паказваць! - замахаў рукамi Павэлак i зноў, уцiснуўшы галаву ў плечы, "пахiляў па халадку".

- Не-е! Досыць дабрынi! Сею адно, а вырастае чорт ведае што! Дамоў i толькi дамоў! На людзей не гляджу! Нi з кiм не вiтаюся! Я - сам па сабе, яны самi па сабе!..

Хмурна было на душы ў Павэлака, зноў адчуў ён вакол сябе калючы дрот, скiвiцы яго сцiснулiся, нутро ашчэрылася.

Але, iдучы па скверы, убачыў падлеткаў, якiя сiлкавалiся гарэлкай, закусваючы цыгарэтным дымам. Не вытрымала Павэлакава душа, прыпынiўся ён:

- Хлопчыкi, хлопчыкi!.. Што ж вы робiце! Яна ж вам пашкодзiць!..

- Гляньце! - загаманiлi падпiтыя падлеткi. - Яшчэ прыпёрся нахлебнiк! Толькi турнулi аднаго, а тут другi ў рот заглядвае! Ну што, дзядзечка, пачастуем i цябе, каб не лез да чужога стала на халяву!

I падсыпалi яны Павэлаку столькi, што ледзь дамоў данёс, бядак.

Книгу Сергей Давидович Смяяцца цi плакаць (на белорусском языке) скачать бесплатно,

Другие произведения авторов/автора



Заклад са смерцю (на белорусском языке)
Планета прывiдаў (на белорусском языке)
Стрэл дуплетам (на белорусском языке)
Вайна забiвае нявiнных (на белорусском языке)
Замалёўкi (на белорусском языке)
Несапраўдны архiрэй (на белорусском языке)
Мядовае знаёмства (на белорусском языке)
Дзед-кiёк (на белорусском языке)
Чалавек, якi глядзеў на зоркi (на белорусском языке)
Top-10
авторов книг
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я