Книги в электронном варианте скачать бесплатно. Новинки

Скачать бесплатно книги в библиотеке booksss.org

расширенный список авторов: А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я
A B C D E F G H I j K L M N O P Q R S T U V W X Y Z
Главная
Бизнес
Интернет
Юмор
Психология
Разное
Как читать скачанную книгу?

Танцавальныя гадзiны для старэйшых i спрактыкаваных (на белорусском языке)

Автор(ы):Богумил Грабал

Аннотация книги


aннотация отсутствует

Скачать книгу 'Танцавальныя гадзiны для старэйшых i спрактыкаваных (на белорусском языке)' Богумил Грабал

Скачивание книги недоступно!!!




Читать первые страницы книги

Грабал Богумил

Танцавальныя гадзiны для старэйшых i спрактыкаваных (на белорусском языке)

Багумiл Грабал

Танцавальныя гадзiны для старэйшых i спрактыкаваных

Пераклад: Ян Максiмюк

Як i да вас, панна, мяне найбольш цягнула хадзiць да прыглядных паненак пад касьцёл, не таму каб я надта бiў чалом Царкве, але там ля плябанii была адна крамка, а ў ёй прадаваў нехта Алтман, патрыманыя швацкiя машыны, амэрыканскiя грамафоны на дзьве спружыны i вогнегасiлкi фiрмы "Мiнiмакс", i той Алтман дадаткова займаўся сьцягваньнем прыгожых дзяўчат з цэлага павету ў гасподы й шынкi, i яны часта начавалi ў Алтмана ў заднiм пакойчыку, а калi прыходзiла лета, ставiлi ў садочку палатку, а як што ксёндз-дэкан упадабаў сабе прагульвацца каля плоту, дык тыя фарсунi выносiлi грамафон i пяялi й курылi й загаралi ў купальнiках, ну дзiва дзiўнае, як у небе ў iх тамака было, як у нейкiм раю, таму ксёндз-дэкан так рупна хадзiў каля плоту на рэвiзiю, бо зь сьвятарамi яму быў нешанцунак, адзiн вiкары зьбег зь ягонай пляменьнiцай у Канаду, другi перайшоў у чэхаславацкую царкву i ажанiўся, а трэцi парушыў забарону i пералез цераз плот да тых прыгажуняў, што тамака загаралi, а так закахаўся ў адну, ажно застрэлiўся ад нешчасьлiвага каханьня, з рэвальвэру або браўнiнга, гэта такая зброя, зь якой кожнаму можа быць бяда, мы як былi хлапчукамi пазычылi адзiн i стралялi ў плот, як Конар Толнэс, потым брат разабраў той браўнiнг i мы не змаглi ўжо сабраць яго назад i хацелi застрэлiцца ад роспачы, што не даем рады сабраць, але гэта было наша шчасьце, дык я мог калi захачу пайсьцi да паннаў ля касьцёла, заўсёды прыходзiў выстраены, у крацястых нагавiцах, як банкавы службовец, сядаў сабе на гiльзу "Мiнiмакса", як дыплямат, сонейка сьвяцiла, а тыя дзяўчаты ў купальнiках ляжалi на плахтах нiбыта якi хаўрус "Паклоньнiц сонца", было iх шэсьць i ляжалi яны наўзнак з рукамi падкладзенымi пад галоўкi з высока зачасанымi фрызурамi ды глядзелi наўмысна ў аблокi, каб пакiнуць свае целы на папас мужчынскiм вачом, але я, як што быў чульлiвы як Моцарт, i абагаўляў эўрапейскi рэнэсанс, зiркаў на iх як кракадзiл, адным вокам у садок на ксяндза-дэкана, другiм вокам на тыя ножкi, закладзеныя адна за адну, прыгажунi ўвесь час калыхалi сваiмi лыткамi, а па мне бегалi мурашкi, каму ж яшчэ магло так надарыцца, каб пабыць сам-насам з гэтулькiмi красунямi? хiба што толькi кайзэру або султану, а распавядаў я гэтым краскам, як прысьнiўся мне прыемны сон, як мне прымроiлася, што пекар саджае хлеб у печ, а гэта значыць выйгрыш на лятарэi, але я ня меў лятарэйнага бiлета, ну так, бачыць пекара ў сьне азначае яшчэ начныя забавы, але што з тых забаваў? Гаўлiчак i Хрыстос, тыя нiколi не сьмяялiся, наадварот, больш за ўсё плакалi, бо калi хто мерыцца быць носьбiтам вялiкай iдэi, дык не павiнен рабiць глупстваў, у Гаўлiчка быў дыямантавы мозг, ён нават прафэсараў зьдзiўляў, прапаноўвалi яму арцыбiскупскае крэсла, але ён выбраў справядлiвасьць, трохi кавы й крупнiку ды толькi працаваць для народу, каб паменшыць непiсьменнасьць, гэта адно разбэшчаным людзям уначы мiрсьцiцца такiм ладам, у гноi валяесься, вясёлы час цябе чакае, або калi прысьнiцца начны гаршчок, бесклапотнае жыцьцё табе наканавана, ну так, мiлыя панны, гэта якраз той клёк, калi чалавек спадзяецца на самога сябе, а не на бацькоў, як той Маноўх, якому хапала, што ягоны бацька быў турэмным наглядчыкам, дык ён не рабiў нiчога iншага, як толькi жлукцiў гарэлку i набiраўся дрэнных ухватак, а потым з такога ўзьнiкаюць пустабрэхi, як тая спрэчка за аўстрыйскiм часам мiж сацыяльнымi дэмакратамi, вальнадумцамi й клерыкаламi, адны думалi, што сьвет паўстаў з малпы, а iншыя, што Бог зьляпiў Адама з гразi, а потым зь ягонай кiшкi зрабiў Еву, ну дык i яе таксама мог бы вырыхтаваць з гразi, лягчэй бы выйшла, ды ўсё гэта лухта, сьвет жа тады быў бязьлюдны як зорка, але людзi сакочуць як маладыя сарокi, рупяцца пра ваду ў рэшаце, я таксама мог бы памроiць аб павабнай дачушцы прэм'ер-мiнiстра, але калi з гэтага нiчога ня можа быць, дык навошта? а потым гэта прыгожа канчаецца! Сьвятая Багародзiца! каронны герцаг Фэрдынанд быў пабiты пранцамi i Вэцэра яго стукнула, а яе ўжо застрэлiў рамiзьнiк, ну а кожная панна прызнае, што калi б у ейнага мiлага той iнструмант быў няспраўны, дык ёй усё роўна што жыўцом у магiлу легчы, дык калi я служыў у найлепшай армii на сьвеце, кажу штабс-лекару, пане доктар, балiць мне ў грудзях, а ён кажа, мне таксама, хлопча, калi б у нас было сто тысяч такiх як ты, мы заваявалi б увесь сьвет! i даў мне адзiнку, i я быў героем i выйшаў з горда ўзьнятай галавой, а ён крычыць да мяне стойце! яшчэ маеце час, паедзеце з маёй паняй на вакзал, ягоная панi была красуня, той самай пароды, што й Мажэнка Цыглерава, велiканка як Марыя Тэрэза, выстраеная як каралева, i адразу мяне пытаецца, а вы яшчэ свабодны? i дае мне дваццатку за дарогу, але я ня ўзяў, во што значыць рыцарскасьць, Хрыстос i Гаўлiчак таксама не ўзялi б тае дваццаткi, ведаеце, у тыя часы мы трымалi шык, я любiў насiць пэнснэ, а ў гальштук прыколваў значок, якi дзед майго сябры дастаў ад клюбу "Ахiлес" у Брне за перамогу ў скоках у вышыню, галоўнае, каб мець грошыкi, за грошыкi можна ўсё, i прыгожыя панны, нават калi хто гарбаты або й стары грыб, за грошы можа купiць сабе прыгажуню, бо на гэтым наш сьвет круцiцца ў сусьвеце, а я, хоць i прысягаў кайзэрам i прэзыдэнтам, увесь час застаюся героем, далей маю залатыя рукi, як хiрург або доктар, у шаўца заўсёды далiкатныя рукi, таму мяне называлi прафэсiяналам, сам Баця, казалi, паслаў мне дэкрэт, каб я ў яго рабiў, каб яму паставiў ягоную фiрму на ногi, баранэса Бжызава, якая прыходзiла да нас па малако, паглянула на мяне, а потым апусьцiла вочы i кажа, а вы самi ня шляхцiц будзеце? была яна дамай высокага роду, мордачка як у кошкi на шакалядзе, а ейная дачка выйшла за прыгляднага судзьдзю Юста, таго што даваў валацугам i п'янiцам вялiзныя прысуды, Тонiк Воплетал уляпiў таму судзьдзi поўху, бо ён засудзiў яго на трынаццаць месяцаў за тое, што перагрыз горла Рыгу падчас акадэмiчных дэбатаў, Хрыстос жа, лекар усiх народаў, апiрышча бедных, ужо тады ведаў, што чалавек схiльны да найбольшага лайдацтва i зараз потым да сьлёз, таму меў досыць сiлы i за ўсiх узяў тое бервяно на плечы ды зьбiты i ўвесь у крывi валок яго два кiлямэтры на Гальготу, сьвятары й да сёньня гэтаму зьдзiўляюцца, найахвотней выкладаюць дзецям пра сьвятую Тройцу, што айцец ёсьць уласным сынам, а сын сваiм айцом, i што яны перапiсваюцца з дапамогай галубiцы, ну й лухта, ажно ў мазгох рыпiць, як быццам ксяндзом было мала, што яны чуюць на споведзi, тыя нягоды зь няшлюбнымi сынамi i айчымамi, але гэта людзям ня трэба, бо Хрыстос хацеў любовi да блiзкага, дысцыплiны, а ня той любовi на канапе, як гэта некаторыя тутака плятуць, прыдуркi, якiм паадбiвала мазгi, гэта я магу ганарыцца, я, якi заўсёды помнiў Гаўлiчака, а ў шавецтве быў iнжынерам чалавечых ног, спраўна падшываць чаравiчкi белай дратвай, а цьвiчкi не павiнны муляць у пяткi, я, якi ўжываў клей маркi Эльбэт i Гумiдрабант з слановых капытоў, ды што, калi грамадзкай думкай валодаюць iдыёты й п'янюгi, хай адно дакажуць столькi як нябожчык Масарык, якi яшчэ ў свае семдзесят рабiў стойку на канi, або як тыя манахi ў Тыбэце, якiя паставiлi сабе электрастанцыю i сьвецяць сабе ў кляштары на жывога Буду, тое малюткае дзiцятка, або спадар прафэсар Айнштайн, якi вынайшаў падводную лодку з атамам, або рускiя, якiя робяць досьледныя палёты вакол сьвету на самалётах з рэактыўнай цягай i лётаюць так хутка, што не пасьпеюць узьляцець, а ўжо мусяць тармазiць, так што адзiн спрытнюк сказаў, недалёкi той час, калi пры такiх падарожжах вакол сьвету рэактыўны самалёт будзе бачыць свой уласны хвост сьпераду, людзi толькi пасядуць у такiм эрапляне i зараз павiнны выходзiць, падарожжы будуць адбывацца так хутка, што лепш будзе сядзець дома, галоўнае аднак, каб чалавек ня жыў як у хляве, а насiў кветкi прыгажуням, вось наш ксёндз-пробашч ня мог сцаць i доктар Карафiят яму кажа, я ж вам казаў, толькi поснае, а ня мяса й вiнцо, а адна баба пасьля родаў зьела кiлбаску i доктар ёй дапякаў, вы нажэрлiся яблыкаў цi што? а мужа аблаяў, што для парадзiхi шэсьць тыдняў нельга нават глядзець на кiлбаскi, i даў мужу клiзму, а я калi хадзiў да доктара Карафiята лячыць салiцёры, ён адразу прыпiсаў мне дыету i наказаў, каб я сядаў на цёплае малако, каб якi iншы, дык мяне выкiнуў бы, а доктар Карафiят кажа, адразу па вас вiдаць, што вы нечым узварушаны, значыць, ня шлюбная тайна вас сюды прывяла, а тут якраз чэрцi прынесьлi кiрмаш i на пляцы адна баба жэрла лiверную каўбасу дык выбег сабака i цапнуў у бабы тую каўбасу разам з губою, дык доктар мусiў купiць ёй яшчэ адну каўбасу i прышыць ёй тую губу, таму што баба прыйшла да яго з плачам, на той час людзi былi галянтныя да жанчын, адзiн прафэсар мне казаў, ня ўмелi мы шанаваць Аўстрыi, ня ўмелi шанаваць бардэляў, дык цяпер ад празьмернага клёку мужыкi ў нас сталiся нэрвовымi, Грулешак малацiў сваю жонку ланцугом ад ровара або катом, як называлi ланцуг для ўцягваньня калодаў на калёсы, адвакат Кiр, якi пасярэднiчаў у продажы нашага дому i паставiў сабе вiлу каля суду, з фантанам, пальмамi i мармуровай калёнай, а на ёй голую Еву, якая мела пад нагамi ўвесь сьвет, а вакол сябе ружовы садок, дык той адвакат застрэлiўся, бо ягоная жонка выбрала беднага студэнта, як у нейкай апэрэце, усе тыя багатыя панi поўныя рамантызму, мне рабiлi такiя прапановы, што я ажно дастаў язваў, вам, зразумела, не адмоўлю ды зраблю яшчэ чаравiчкi, насаджу на вочы тыя павелiчальныя шкельцы, чаравiчкi фасону КБ, iмiтацыя вужавай скуры, белая футравая высьцiлка i белыя фрэнзьлi, чацьвертага памеру, мадэль "Дэрбы-Парызэр", чаравiчкi зь белымi наскамi i лякаванымi абкладамi, абцасiкi два цэнтымэтры, нiкеляваныя дзiркi, кручкi з цэлюлёйду, масянжовыя штыфты i масянжовыя шрубкi, каб падэшвы даўжэй насiлiся, потым зраблю вам на запас адну пару абутку на восень i другую на зiму, у сярэдзiну, згодна з пажаданьнем, дамо высьцiлку з чырвонага або жоўтага кажушка, потым яшчэ адны чаравiкi на горныя экскурсii i адны зусiм простыя на шпацыры па лугох, з чырвонымi наскамi i белай высьцiлкай, або шаўро з высокай абшыўкай i зялёнымi лякаванымi наскамi, паеду ў Вену, у фiрму "Салямандра", у той цэнтар абутковага сьвету, што мае пяць паверхаў, паеду туды па лякi Майцэн, кiтавыя i так далiкатныя, як шчочкi прыгажунi, цэнтар абутковага сьвету гэта фiрма "Салямандра" з салямандрай на знаку, тым часам як фiрма "Мэрцэдэс" мела на знаку малпу, на шкляных палiцах чаравiкi, вырабленыя цудоўнымi чалавечымi рукамi, кожны паверх асьветлены iншым колерам, граф Зэлiкоўскi зiмою прыляцеў на вучэньнi на жарабцу, нiбыта на самалёце-зьнiшчальнiку, на вусах iней, конская грыва таксама сам iней, граф быў вядомы сваёй жорсткасьцю й грубасьцю, адна баба ў мяне запыталася, дзе служыць ейны сын, бо яна прынесла яму пiражкоў, а тут нарваўся граф Зэлiкоўскi на жарабцу i як рыкне па-польску, не гадай з бабамi, скурвысыну! сьцебануў мяне прутам i паскакаў на сваiм жарабцы проста на бабу на дваццацiградусным марозе, я стаяў на варце, было мне даваццаць адзiн год, а ў сабе я меў столькi энэргii, што ёю можна было б асьвятляць Прагу з тыдзень часу, яшчэ й сёньня чорт мяне падпорвае, калi бачу тую заруку шлюбнага шчасьця, дароднае жаночае цела, сокалы тады завiлi мае валасы, пазычылi мне сокальскую апратку, на лузе поўна сокалаў, на дрэвах павяваюць сьцягi, а на мяне глядзяць як на прэзыдэнта, шэраг сiвакоў, за iм шэраг каштанавых коней, дзьве красунi парвалi сабе блюзкi, пабiўшыся з-за мяне, але я ўжо быў начытаўся ў творы спадара

Книгу Богумил Грабал Танцавальныя гадзiны для старэйшых i спрактыкаваных (на белорусском языке) скачать бесплатно,

Другие произведения авторов/автора



Прекрасные мгновения печали
Слишком шумное одиночество
Жизнь без смокинга
Разделенная квартира
Ноябрьский ураган (фрагменты)
Божьи дети
Руководство лля ученика Пабителя
Рассказы из пивной
Розовый клевер
Руководство для ученика пабителя
Возвращение блудного дядюшки
Волшебная флейта
Богумил Грабал - об авторе
'Шестиклассница'
Отпуск
Русалка
Уличное освещение
Bambini di Praga 1947
Я обслуживал английского короля
Top-10
авторов книг
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я