Книги в электронном варианте скачать бесплатно. Новинки

Скачать бесплатно книги в библиотеке booksss.org

расширенный список авторов: А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я
A B C D E F G H I j K L M N O P Q R S T U V W X Y Z
Главная
Бизнес
Интернет
Юмор
Психология
Разное
Как читать скачанную книгу?

Меч князя Вячкі

Автор(ы):Леонид Дайнеко

Аннотация книги


Прыгодніцкі раман Леаніда Дайнекі мае гістарычную аснову. Гэта — гераічная барацьба гараджан старажытнага Полацка з тэўтонскімі рыцарамі-крыжаносцамі.

Нягледзячы на тое, што падзеі рамана адбываюцца ў XIII стагоддзі, яго тэматыка вельмі актуальная.

Твор прасякнуты ідэяй аб неабходнасці яднання славянскіх народаў, а таксама іх бліжэйшых суседзяў-літоўцаў, латышоў, эстонцаў, для таго, каб процістаяць ворагам.

ЗМЕСТ:

Слова на дарогу

Раздзел першы

Раздзел другі

Раздзел трэці

Раздзел чацвёрты

Раздзел пяты

Слова на развітанне

Рэцэнзенты: В. А. Чамярыцкі Я. Р. Лецка

Мастак: У. А. Лукашык



Скачать книгу 'Меч князя Вячкі' Леонид Дайнеко

Скачивание книги недоступно!!!




Читать первые страницы книги

Леанід Дайнека

Меч князя Вячкі

Слова на дарогу

Даўно мне хацелася напісаць пра беларускую мінуўшчыну. Сверб стаяў у душы, незагойная стрэмка ныла ў сэрцы. Ды на кожнае хаценне патрэбна ўменне і патрэбна цярпенне. Яшчэ ў маленстве (яно такое далёкае), чытаючы кніжкі пра славутых віцязяў, пра аблогі гарадоў, пра жахлівыя вастрадзюбыя бярвенні-тараны, якія, нібы шкарлупінне, праломвалі акутыя жалезам брамы, марыў я нейкім чынам сустрэцца з продкамі — з крывічамі, дрыгавічамі, радзімічамі. Але як?

Сто гадоў таму назад у багатых дамах Еўропы і Паўночнай Амерыкі на спірытычных сеансах выклікалі душы продкаў. Я не ўмею гэта рабіць і не веру ў такое дрымучае шарлатанства. Я пішу кнігу, каб сустрэцца з продкамі. Каб напісаць гэту кнігу, мне трэба ведаць гісторыю.

Гісторыя… Якое прывабнае і якое няўлоўнае паняцце! Каменная сякера ў руках дзікуна — гісторыя. Юрый Гагарын у космасе — гісторыя. Сказ, напісаны мною за імгненне да сказа, які я зараз пішу, — гісторыя. Бясконцы ланцуг… Ні пачатку, ні канца не відно…

«Гісторыя — гэта вялізны, разнастайны вопыт чалавецтва, сустрэча людзей у стагоддзях». Так напісаў гісторык Марк Блок, герой французскага Супраціўлення, расстраляны фашыстамі.

У кожнага народа павінна быць нацыянальная энергія і гістарычная памяць. У кожнага.

Калі Навухаданосар заваёўваў чужы горад, ён адразу ж разбураў гарадскія сцены, найбольш уплывовых палонных кідаў у падзямелле. Яны сядзелі ў цемры, сядзелі, здаралася, дзесяткі гадоў, да скону жыцця, і ўласнымі рукамі пераціралі на пясок, на пыл косці сваіх продкаў. Так сціралася памяць.

Старадаўнія грэкі мацеркай усіх муз называлі Мнемазіну — музу памяці. У іх, мудрых і вясёлых элінаў, ужо тады, тысячагоддзі назад, была свая гісторыя і прадгісторыя, і Парфенон быў пабудаваны на месцы нейкага пракаветнага, дужа старога храма.

Сяджу, пішу кнігу… Канчаецца зімовы дзень, і я ўключаю святло. Маленькае сонца электралямпачкі ззяе над галавой. Утульна, самотна… Аказваецца, электралямпачка, яе ніць, у адну секунду 50 разоў(!) патухае і ўспыхвае, патухае і ўспыхвае. Чалавечае вока па сваёй фізічнай прыродзе не здольна ўлавіць, зафіксаваць гэтыя рытмічныя чаргаванні святла і цемры, і нам здаецца, што электралямпачка гарыць роўным спакойным святлом. Нешта падобнае можна заўважыць і ў гісторыі. Імгненні, чалавечыя жыцці зліваюцца ў вечнасць, у адну суцэльную плынь.

З дваццатага стагоддзя пераношуся ў трынаццатае, у самы яго пачатак, пераношуся ў Полацкае княства. Яно тады займала амаль усю Беларусь, было дзяржавай еўрапейскіх памераў і значэння.

У склад Кіеўскай Русі Полацкая зямля ўвайшла ў канцы 9-га стагоддзя. Пасля смерці Уладзіміра Манамаха Кіеўская Русь распалася. Яшчэ раней, у 11-м стагоддзі, выдзелілася з яе Полацкае княства. І гэта, як можна меркаваць, не выпадковасць.

Усе гісторыкі, усе даследчыкі адзначаюць «сепаратызм» полацкіх князёў, або крывіцкіх ці крыўскіх, як іх яшчэ называлі. Тут ёсць над чым задумацца і гісторыку, і раманісту, і кожнаму, хто цікавіцца славянскай даўніной.

Лаўрэнцьеўскі летапіс паведамляе: «Мечь взимають Роговоложи внуци противу Ярославлим внуком». «Ярославли внуци» — князі кіеўскія, з гнязда Яраслава Мудрага. «Роговоложи внуци» — полацкія князі. Чаму ж ідзе такая барацьба паміж імі, чаму гараць гарады і весі, вынішчаюцца нівы, ільецца братняя кроў?

Гісторык Васіль Ключэўскі, тлумачачы механізм перадачы ўлады ў Кіеўскай Русі, калі ўлада ад князёў-бацькоў пераходзіла да князёў-сыноў, піша пра князёў-ізгояў. Ізгоем князь мог стаць з-за пазачаснага сіроцтва, калі ягоны бацька паміраў раней ягонага дзеда. Такі князь страчваў чаргу да ўлады, выцясняўся з гэтай чаргі. Ключэўскі, даючы спіс такіх князёў, піша: «Яшчэ раней за ўсіх гэтых ізгояў у становішчы выдзеленых князёў апынуліся не з-за пазачаснага сіроцтва, а ў выніку асаблівых абставін князі полацкія, нашчадкі старэйшага сына Уладзіміра Святога ад Рагнеды». Што ж гэта за асаблівыя абставіны? Хто адкажа?

Да Рагнеды павінны мы звярнуцца, да гордай дачкі полацкага князя Рагвалода, якая не прыняла багатых падарункаў, не захацела стаць жонкай князя Уладзіміра, сказаўшы: «Не хачу разуць рабычыча». Уладзімір, помсцячы, і помсцячы жорстка, узяў сілай Рагнеду на вачах у яе родзічаў, а потым забіў яе бацьку Рагвалода, маці і двух братоў і павёз зняволеную князёўну ў свой гарэм. Ен тады яшчэ быў язычнікам, меў, калі верыць летапісам, некалькі соцень наложніц.

І вось Рагнеда, яна ж Гарыслава, а потым, у манастве, Анастасія — жонка вялікага князя кіеўскага Уладзіміра Святаслававіча. Высока ўзляцела дзвінская чайка, усе ёй зайздросцяць, але хто бачыў яе тайныя слёзы, хто чуў, як плача яна ўначы? Ніхто не чуў і не бачыў. Муж, вялікі князь Уладзімір, не чуў і не бачыў, бо быў заняты сваёй дзяржавай, сваёй дружынай і сваім гарэмам.

Але адна душа ўсё-ткі пачула. І быў гэта яе першынец, сын Ізяслаў.

І вось Рагнеда, дачка забітага Рагвалода (гісторык Тацішчаў піша, што ён забіты ў 975 годзе, а гісторык Шахматаў — што ў 970), нарадзіўшы сыноў забойцу сваёй радні, пражыўшы з ім у шлюбе па розных падліках ад 10 да 18 гадоў, узнімае на яго корд1. Уладзімір Краснае Сонейка і тут выходзіць сухім з вады. Рагнеду чакае пакутлівая смерць. Ды ў 988 годзе Уладзімір мяняе гнеў на літасць, будуе ёй горад Ізяслаўль (сённяшняе Заслаўе) і разам з сынам Ізяславам адпраўляе Рагнеду ў гэты горад.

Што ж выратавала Рагнеду ад непазбежнай смерці? Па-першае, відаць, тое, што Уладзімір у гэты час прыняў хрышчэнне, распусціў гарэм і, як хрысціянін (смерды ж і баяры глядзяць на яго!), «вазлюбіў бліжняга свайго», тым болей што гэтым «бліжнім» была ягоная жонка. Па-другое, а відаць, зноў жа, па-першае, тое, што за маці заступіўся Ізяслаў.

Тут маецца нейкая тайна, якую мы з вамі, напэўна, так і не разгадаем. Але я хачу прапанаваць ключык для разгадкі. С. Аннінскі, перакладчык «Хронікі Лівоніі» Генрыха Латвійскага на рускую мову, у сваіх каментарыях да «Хронікі» зазначае: «Спрадвечнай княжацкай дынастыяй, якая наследна правіла Полацкам, былі Рагвалодавічы. Шэраг абставін (своеасаблівасць княжых імён гэтай дынастыі, амаль пастаянная ізаляванасць полацкай палітыкі ад палітычнага жыцця Рурыкавічаў, родавая нянавісць і стогадовая барацьба паміж нашчадкамі Рагвалода і «ўнукамі Яраслава» ў 1021–1129 гг.) дазваляе думаць, што «ўнукі Рагвалода» не належалі да Рурыкавічаў, таму што і першы з іх, Ізяслаў, сын Рагнеды, не мог быць сынам Уладзіміра».

Вунь яно што! Калі ісці за гэтай версіяй, то шмат што праясняецца. І чаму Ізяслаў уступіўся за маці супраць няроднага бацькі, і чаму Уладзімір, захаваўшы жыццё Рагнедзе, выслаў разам з ёю ў Ізяслаўль свайго першынца. Ды таму, што Ізяслаў быў не ягоны сын!

Хто ж мог быць бацькам Ізяслава? Як вядома, да Рагнеды адначасова з Уладзімірам, які ў той час княжыў у Ноўгарадзе, сватаўся Яраполк Кіеўскі, і Рагнеда хацела выйсці за Яраполка, кахала яго.

Меркаванні, легенды… Без легендаў гісторыя губляе сваю прывабнасць, таямнічасць. Гэта — як неба без зорак.

Калі ж глянуць вачамі гісторыка-эканаміста, то адасабленню Полацкага княства ад Кіеўскай Русі садзейнічала больш ранняе развіццё феадальных адносін, чым у іншых месцах. Баяры-землеўладальнікі і купцы былі зацікаўлены ў моцнай мясцовай уладзе, якая б надзейна ахоўвала іхнія інтарэсы. Полацк па Заходняй Дзвіне меў свой гандлёвы шлях у Еўропу, жыў у адносным міры са сваімі суседзямі, у той час як на паўднёвыя і ўсходнія рубяжы Кіеўскай Русі адна за адной накочваліся хвалі захопнікаў.

Гісторыя Полацкай зямлі — такое мора, у якім знойдзецца месца і свежы вецер кожнаму ветразю. Упершыню думку аб стварэнні спецыяльна полацкай гісторыі выказаў на пачатку 19 стагоддзя кобрынскі манах ордэна піяраў Мацвей Брадовіч. Потым прыйшлі гісторыкі — Ігнат Даніловіч, Зміцер Леанардаў, Васіль Данілевіч, Аляксей Сапуноў… Ёсць яны і сёння — Георгій Штыхаў, Леанід Аляксееў, Мікола Ермаловіч…

Гісторыкі ёсць, а летапісаў, полацкіх летапісаў няма. Не захаваліся летапісы, зніклі… А яны ж былі, былі! Толькі кавалачкі засталіся нам ад таго вялізнага залатога сасуда, які быў разбіты, раскрышаны бязлітасным часам, — «Жыціе Ефрасінні», твор, прысвечаны дзейнасці Ефрасінні Полацкай, і аповесць аб Святохне, змешчаная Васілём Тацішчавым у ягонай «Гісторыі Расійскай».

Полацкія летапісы былі, бо калі ў час Лівонскай вайны кароль Рэчы Паспалітай Стэфан Баторый 30 жніўня 1579 года штурмам узяў Полацк, ягоныя салдаты, па ўспамінах відавочцаў, хадзілі ў бібліятэцы Сафійскага сабора «па нейкіх дужа старых кнігах».

Полацкія летапісы былі, бо сам Васіль Тацішчаў успамінаў, што бачыў і чытаў іх у бібліятэцы Пятра Яропкіна, рускага дойліда, якога ў 1740 годзе чвартавалі па загаду імператрыцы Анны Іаанаўны. Яропкін склаў галаву за тое, што быў лютым ворагам немцаў, якія забралі вялікую сілу пры двары самадзержыцы.

Яшчэ ў пачатку 19-га стагоддзя частка летапісаў захоўвалася ў Бельчыцкім манастыры. У 1821 годзе рускі бібліёграф Пётр Кепен, які падарожнічаў па Беларусі, бачыў у Бельчыцах «древние грамоты, среди которых одна какого-то Ярослава Изяславича».

Былі… А можа, яны (не ўсе, частка іх) ёсць недзе і сёння, як ёсць у нечай калекцыі славуты крыж Ефрасінні Полацкай? Шасціканечны напрастольны крыж, шэдэўр нашага мастацтва, у 1161 годзе зроблены Лазарам Богшам, роўна праз 780 гадоў, у час захопу фашыстамі Магілёва, бясследна знік. Летапісы паміраюць. Народ жыве.

Цяжка плыць па рацэ, імя якой — Гісторыя. Асабліва цяжка дабірацца да вытокаў, да тых мясцін, дзе ракі, па сутнасці, няма, а ёсць тоненькія ручайкі, вадзяныя ніткі, з якіх праз колькі дзесяткаў кіламетраў спляцецца, сатчэцца шырокі абрус ракі.

Книгу Леонид Дайнеко Меч князя Вячкі скачать бесплатно,

Другие произведения авторов/автора



Жалезныя жалуды
Top-10
авторов книг
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я